Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»

Святлана Ціханоўская на фестывалі «Яднайся» ў Варшаве расказала пра сваю сямейную сітуацыю ў сувязі з тым, што яна не толькі палітычны лідар, але і жонка палітвязня ды маці ягоных дзяцей.

14.06.2023 / 17:07

Яе словы прыводзіць «Еўрарадыё».

«У мяне ўнікальная сітуацыя, таму што вельмі рэдка акцэнтуюць увагу на тым, што я жонка палітвязня. Часта пра гэта забываюцца. І ты ніколі сабе не дазваляеш стаць слабай і сказаць, што табе таксама балюча. Што табе даводзіцца размаўляць з мамай Сяргея, размаўляць са сваімі дзецьмі.

Дачка падчас нашых рэдкіх сустрэч плача, кажа, што збірае ў скарбонку грошы на танк, каб ісці тату вызваляць з турмы. У старэйшага дзіцяці пераходны ўзрост, яму патрэбны бацька. Маці Сяргея ў цяжкім стане ў Гомелі», — падзялілася Святлана Ціханоўская асабістым.

Чытайце таксама:

«Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» Як тры гады таму затрымалі Ціханоўскага і хто аддаваў загады

«Я не ведаю, ці ён жывы». Ціханоўская запісала зварот з нагоды трэцяй гадавіны затрымання яе мужа Сяргея

Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля? Разважае блогер Кабанаў

Nashaniva.com