Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выклаў у інтэрнэт уласны архіў
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча адрадзілі ў 2001 годзе стараннямі беларускай супольнасці ў Вільні.
14.06.2023 / 15:48
«Валанцёры нашага музея горда распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіва музея, і азнаёміцца з яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Даследчыкам, студэнтам і іншым зацікаўленым людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй, карыстайцеся на добры спажытак», — паведамляецца на старонцы музея імя Івана Луцкевіча.
Пазнаёміцца з архівам можна тут.
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча адрадзілі ў 2001 годзе стараннямі беларускай супольнасці ў Вільні. У 2021 годзе гэтае грамадскае аб’яднанне атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай, 20. Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс.