Пяскоў абвергнуў словы Лукашэнкі пра тое, што РФ і Украіна абмяркоўвалі арэнду Крыма
У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» Лукашэнка расказаў, як арганізоўваліся перамовы паміж Расіяй і Украінай. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, немалую ролю ў гэтым адыграў яго сын Мікалай, які дапамог арганізаваць тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім. Па выніках доўгай размовы ўкраінскі прэзідэнт пагадзіўся на перамовы на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох раўндаў іх перанеслі ў Стамбул.
14.06.2023 / 15:38
Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru
«Пуцін мне перадае дакумент, які дэлегацыі парафіравалі. Нармальны, нават па Крыме — арэнда там нейкая працяглая, па Данбасе, на ўсходзе… Нармальная дамова. Калі б гэта цяпер — а цяпер ужо немагчыма. Цяпер гэта ўжо тэрыторыя Расіі паводле Канстытуцыі. А быў нармальны праект, і ўжо дамаўляліся, што МЗС парафіруе і далей павінны вызначыцца кіраўнікі дзяржаў, падпісваць і іншае. Добры быў працэс, але яны ад яго адмовіліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-сакратара расійскага лідара спыталі, ці сапраўды абмяркоўвалася такая магчымасць.
«Не, гэта не так», — адказаў Пяскоў.
«Крым — гэта неад'емная частка Расійскай Федэрацыі, гэта расійскі рэгіён», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Крамля.
Чытайце таксама:
«Ні з гнідай, ні з Валодзем я не размаўляю». Лукашэнка расказаў пра перамовы з Украінай