«Рэал» купіў 19-гадовага форварда за 103 мільёны еўра

Паўабаронца «Барусіі» і зборнай Англіі Джуд Белінгем падпісаў кантракт з «Рэалам», паведамляецца на афіцыйным сайце мадрыдскага клуба.

14.06.2023 / 13:50

Фота: «Рэал Мадрыд»

Пагадненне з 19-гадовым англічанінам разлічана да лета 2029 года. Сума трансферу склала 103 мільёны еўра.

Белінгем гуляў за «Барусію» тры сезоны, а ў мінулым годзе быў прызнаны найлепшым гульцом бундэслігі. Ён згуляў 42 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 14 галоў і зрабіў 7 выніковых перадач.

Nashaniva.com