«Ні з гнідай, ні з Валодзем я не размаўляю». Лукашэнка расказаў пра перамовы з Украінай

Аляксандр Лукашэнка ўчора даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Урыўкі з яго з'яўляюцца ў сеціве. 

14.06.2023 / 12:14

Хто цяпер для Лукашэнкі прэзідэнт Украіны — Валодзя ці — «вас жа працытую — гніда?», спытала Скабеева.

— Я ж ужо з ім — ні з гнідай, ні з Валодзем — не размаўляю. Таму нават не ведаю як.

У мяне ўжо няма да яго нейкай азлобленасці. Калі б на ягоным месцы Пуцін быў, я на яго быў бы злы, бо чалавек разумее, што ён робіць. Ён ведае, што такое вайна. Ён ваенны чалавек.

Але Валодзя Зяленскі, ён не спецыяліст, не прафесіянал. Хоць ён вырас. Ён зазнаў гэтай пасады да СВА. Таму ён павінен быў разумець. І раз ты ў гэты воз запрогся, то, дарагі мой, ты ўжо адказвай. Ён не разумее, што ён сам робіць яшчэ па многіх пытаннях. Сёе-тое ён ужо асвоіў. Таму і патрабаванні да яго павінны быць», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён расказаў пра невядомыя раней спробы ўкраінцаў наладзіць дыпламатычны кантакт з Беларуссю.

«Ён [Зяленскі] мне прапануе: «Давай пагаворым». Дасылае гэтага Кірылу Буданава [кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны] на перамовы дзесьці. Мы паехалі праз мяжу іх, міністр замежных спраў паехаў туды (і цяперашні таксама), не першы раз, селі ў Львове, вядзём перамовы. Нібы нармальна. Даведаліся амерыканцы… Пайшлі нейкія непаразуменні. Яны нам прапануюць: «Давайце ў наступны раз у Стамбуле». Ды пайшлі вы нахрэн. Які Стамбул? Чаго мы ў Стамбул паедзем? Мы ж мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць — давайце размаўляць».

Лукашэнка не аднойчы расказваў пра тое, што Украіна намагалася заключыць з ім дамову аб ненападзе Беларусі на Украіну, але ўкраінскі бок гэтыя заявы не каментаваў.

 Чытайце таксама:

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Лукашэнка забараніў неабгрунтавана выклікаць беларусаў у міліцыю і КДБ 

Nashaniva.com