Кампанія Hvilina выпусціла гадзіннік з эстэтыкай прамысловасці XIX стагоддзя
Hvilina выпусціла абноўленую калекцыю механічных наручных гадзіннікаў L&Mr. За аснову ўзята важная гістарычная падзея 1830 года — адкрыццё чыгункі Ліверпуль — Манчэстэр (Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, піша Blizko.by.
13.06.2023 / 16:36
У новай серыі прапанаваны механічныя мадэлі ў двух каляровых рашэннях у стылі Industrial. Іх галоўная асаблівасць — новы механізм і спецыяльны завадны ключ Hvilina-winder.
Візітнай карткай абноўленай лімітаванай калекцыі L&MR паслужылі новы механізм Miyota 9029 premium automatic (24 рубінавыя камяні), а таксама спецыяльны ключ для яго заводу Hvilina-winder.
Змяніўся і вонкавы выгляд, ён стаў больш стрыманым і вытанчаным. Празрысты корпус цяпер дэманструе працу механізма, а на ротары выканана гравіроўка з датай адкрыцця чыгункі.
У абноўленым дызайне цыферблата з'явілася акно, якое адкрывае элемент механізма.
Калекцыя L&MR натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі XVIII—XIX стагоддзяў. Гэты перыяд быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў. Адным з такіх стаў пачатак развіцця чыгуначнага транспарту.
Гадзіннікавая стрэлка — сучасная інтэрпрэтацыя дызайну еўрапейскіх вакзальных гадзіннікаў таго часу. Выдзеленая колерам паметка на 27 хвіліне — адсылка да гістарычнага факта: цягнікі на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км/г. Бакавіны корпуса ў анфас стылізаваныя пад чыгуначныя рэйкі.
Завадны ключ Hvilina-winder — новы элемент, які закліканы разнастаіць досвед выкарыстання наручных гадзіннікаў, а таксама вырашыць тэхнічныя выклікі складанага корпуса. У дызайне заваднога ключа выкарыстана адсылка да эстэтыкі стылю Industrial з фірмовай гравіроўкай.
Корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, шкло сапфіравае, раменьчык з натуральнай скуры. Аб'ёмная стылізаваная ўпакоўка пагружае ў эстэтыку калекцыі з моманту распакоўвання.
Новая калекцыя ўжо даступная для перадзамовы са зніжкай 25% на сайце кампаніі. Усяго будзе выпушчана 200 штук кожнай мадэлі. У продажы гадзіннікі з'явяцца ў кастрычніку.
Чытайце таксама:
У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака
Брэнд Hvilina выпусціў гадзіннікі з нацыянальным каларытам
Толькі паглядзіце, якую раскошную калекцыю гадзіннікаў Salidarnasć выпусціў беларускі вытворца