На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук
Арцём Анішчук — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі, якія ён цалкам адбыў, піша «Вясна».
13.06.2023 / 16:08
Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе хлопец таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».
Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё.
18 мая палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.
Чытайце таксама:
Мікалай Казлоў выйшаў з інфармацыйнай блакады. Але смерць маці была для яго моцным ударам