У Гомелі ахвярамі 22-гадовага педафіла сталі 29 дзяцей
У Гомелі завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб педафіліі. Высветлілася, што ахвярамі 22-гадовага педафіла сталі 29 непаўналетніх, паведамілі ў СК.
13.06.2023 / 12:57
Гамяльчук у 2021—2022 гадах у сацсетцы «УКантакце» актыўна перапісваўся з дзяўчынкамі ва ўзросце ад 12-ці да 15-ці гадоў.
Падчас размовы абвінавачваны ўваходзіў у давер да школьніц, стараўся выклікаць у іх цікавасць, а затым пераходзіў да перапіскі на тэмы сэксуальнага характару і адпраўляў суразмоўніцам непрыстойныя фота.
Акрамя таго, гамяльчук пераконваў школьніц зрабіць аголеныя фота, якія ён потым выкарыстаў для вырабу парнаграфічных матэрыялаў.
Хлопца абвінавачваюць у 41 эпізодзе. Вядома пра 29 пацярпелых. Яны жывуць у Гомелі, а таксама ў Гомельскай і Мінскай абласцях.
Мужчыну выставілі абвінавачанне адразу па некалькіх артыкулах.