Украінскі контрнаступ: вызвалена ўжо сем населеных пунктаў — Мінабароны
У цэлым прасоўванне войскаў украінскай наступальнай групоўкі склала 6,5 км, а плошча тэрыторыі, узятай пад кантроль, — 90 квадратных кіламетраў.
13.06.2023 / 06:58
Фота: УСУ
За мінулы тыдзень у ходзе правядзення наступальнай аперацыі ў Данецкім і Таўрычаскім аператыўных раёнах было вызвалена сем населеных пунктаў. Пра гэта паведаміла ў тэлеграме намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
Паводле яе слоў, сілы абароны ўжо вызвалілі Лабковае, Ляваднае, Навадараўку, Няскучнае, Старажавое, Макараўку і Благадатнае.
Маляр дадала, што ў цэлым прасоўванне войскаў наступальнай групоўкі склала 6,5 км, а плошча тэрыторыі, узятай пад кантроль, — 90 кв. км.
11 чэрвеня УСУ паведамілі аб вызваленні Благадатнага і Макараўкі, якія таксама знаходзяцца ў Данецкай вобласці.
Чытайце таксама:
У Крывым Рогу ракета трапіла ў шматпавярховік, ёсць загінулыя
Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян