У Расіі затрымалі бацьку Уладзіслава Лагуценкі, якога нядаўна асудзілі ў Беларусі

Як стала вядома праваабаронцам з Mayday.team, у Расіі затрымалі бацьку Уладзіслава Лагуценкі з Круглага на Магілёўшчыне. Яму, як мяркуецца, ставяць у віну ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

12.06.2023 / 20:45

Фота ілюстрацыйнае

Сам Уладзіслаў Лагуценка 30 мая быў асуджаны судом Круглянскага раёна на 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ па арт. 342 КК Беларусі (нібыта за грубае парушэнне парадку, а па факце за ўдзел у мірных акцыях у Мінску).

Разам з Лагуценкам па гэтай крымінальнай справе праходзілі яшчэ два чалавекі — Аліна Горава і Аляксей Цыганаў.

Чытайце таксама:

У Віцебску сілавікі затрымалі шэсць чалавек

Сайт «Люстэрка» і яго сацсеткі прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем

Швед вызначыўся, па якіх артыкулах будуць судзіць памерлых

Nashaniva.com