Доктар Камароўскі выказаў здагадкі, колькі засталося Пуціну і Лукашэнку і ад чаго яны могуць памерці
Усё часцей у медыйнай прасторы з'яўляецца інфармацыя аб вельмі сур'ёзных хваробах Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Доктар Яўген Камароўскі не раіць занадта спадзявацца на іх хуткі біялагічны канец. Пра гэта Камароўскі распавёў «24 Каналу».
12.06.2023 / 14:07
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Сочы, 9 чэрвеня 2023 года. Фота: kremlin.ru
Камароўскі зазначае, што сучасная медыцына дазволіць Пуціну «піць кроў» украінцаў яшчэ некалькі гадоў.
«Пуціну можа ўкараціць жыццё яго асяроддзе, таму што ён ужо ўсіх дастаў. І гэта можа адбыцца хутчэй, чым яго забʼюць нейкія ракавыя клеткі або тромб. Усяму свету, хутчэй за ўсё, скажуць, што гэта тромб. Але прыбяруць яго, хутчэй за ўсё, свае», — выказаў меркаванне доктар.
«Такімі ж лепшымі дасягненнямі сучаснай медыцыны можа карыстацца і беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Аднак медыцына не ўсёмагутная. Мяркуючы па вонкавым выглядзе Лукашэнкі, ён, магчыма, схільны да сасудзістай катастрофы. Гэта вострыя хваробы кшталту тромба, інсульту, інфаркту», — мяркуе Камароўскі.
Менавіта такія хваробы, паводле вядомага доктара, могуць «дагнаць» Лукашэнку.
У той жа час Пуцін шмат гадоў не ўжывае алкаголю, не курыць, займаецца спортам і атачыў сябе на ўзроўні фанатызму самымі крутымі лекарамі.
«Менавіта таму ёсць меншая імавернасць, што ў Пуціна могуць быць такія захворванні, як у Лукашэнкі», — адзначыў доктар.
Нагадаем, што на парадзе 9 мая ў Маскве Лукашэнка выглядаў вельмі стомленым і знясіленым. Таксама ў яго была перабінтаваная рука, як звычайна пасля ўстаноўкі катэтара.
Афіцыйная версія — Лукашэнка хварэў на адэнавірус. У канцы мая ён сам пракаментаваў сваё самаадчуванне, заявіўшы, што «не збіраецца паміраць».
Чытайце таксама:
Як паміраў венесуэльскі сябар Лукашэнкі Уга Чавес
«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню
Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі
Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна