У Слуцкім раёне загінуў пасажыр Tesla. Кіроўца быў п’яным і без пасведчання
Паводле следства, увечары 11 чэрвеня 30-гадовы кіроўца арандаванага аўтамабіля Tesla, рухаючыся на вялікай хуткасці, не даў рады кіраванню, з'ехаў у кювет, і машына перакулілася.
12.06.2023 / 10:19
ДТЗ у Слуцкім раёне. Усе фота: чытачы slutsk-gorod.by
Двое пасажыраў з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу. Адзін з іх, 29-гадовы мужчына, памёр.
Паводле СК, кіроўца іншамаркі на момант аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён затрыманы.