У Магілёве маленькая дзяўчынка выпала з акна шостага паверха і загінула

Здарылася гэта ўвечары 11 чэрвеня ў шматпавярховіку па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве.

11.06.2023 / 21:58

Фота з месца здарэння: СК

Паводле папярэдняй версіі следства, дзяўчынка, якой было паўтара года, знаходзілася з бабуляй, бацькі былі ў ад'ездзе. Бабуля адлучылася на кухню, каб разагрэць ежу. Малая ў той час залезла на канапу, якая стаяла побач з падаконнікам, адчыніла акно і ўпала з 6-га паверха.

Ад атрыманых траўмаў яна загінула.

Следчы і судовы эксперт Магілёўскай вобласці аглядаюць месца здарэння, апытваюць сваякоў і суседзяў, плануецца прызначэнне судова-медыцынскай экспертызы.

Nashaniva.com