На Зыбіцкай адкрылі новую арт-прастору — там можна пакаштаваць фірмовую берлінскую страву

На Зыбіцкай новая арт-прастора «Берлін двор» — з графіці, купальнікамі на вяроўках, нямецкімі закускамі і музыкай. Як адкрылі бары «На дне» і «Горкі», піша Citydog.io.

11.06.2023 / 15:55

Фоты: інстаграм «Берлінскага двара»

Яркімі графіці ў Мінску ўжо нікога не здзівіш, а вось гірлянд з адзення яшчэ не было. У «Берлін двары» на вяроўках развесілі кепкі, купальнікі, футболкі і спартовыя штаны. Проста на тратуарнай плітцы ляжаць дываны. Замест столікаў —размаляваныя бочкі з круглымі драўлянымі стальніцамі. Барныя крэслы збудавалі са скрынь з-пад напояў, прымайстраваўшы да іх мяккія сядзенні. Выглядае вельмі атмасферна!

Дызайнерам арт-праекта стаў Антон Шапо. А асаблівая страва, якую можна паспрабаваць у «Берлін двары», — карывурст (Currywurst — «каўбаса з кары»). Гэта папулярная нямецкая закуска з абсмаленых і парэзаных на кавалачкі свіных сасісак пад таматавым соусам з кары.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Арт-пространство Берлин Двор (@berlin_dvor)

Ну а ўвечары ў «Берлін двары» свая атмасфера: шумна, гучна, прыгожа і весела. Шукайце прастору ў дворыку на Зыбіцкай, 6.

Чытайце таксама:

«Крындж edition». Вядомы беларускі брэнд выпусціў гелі, якія змываюць уплыў рэтраграднага Меркурыя і ўспаміны пра былога

«Аднаму давялося ўзяць дзіця ў піўны бар». Беларус стварыў тусоўку для бацькоў у Варшаве — і вось пра што там размаўляюць мужчыны

Nashaniva.com