Ціханоўская ўручыла ўзнагароды сваякам беларускіх ваяроў, што загінулі ва Украіне
9 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там яна ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінета ўручыла сваякам загінулых медалі «Гонар і годнасць», паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
10.06.2023 / 18:28
Медалі атрымалі сваякі беларускіх герояў Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).
«За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», — сказала Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?
Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»