«J:Морс» дасць канцэрт на даху ў цэнтры Варшавы

Беларускі поп-рок гурт «J:Морс» у ліпені выступіць у цэнтры Варшавы з незвычайным канцэртам — музыкі будуць граць на даху Chopin Boutique.

10.06.2023 / 07:41

Гурт «J:МОРС». Фота: фэйсбук калектыву

Музыкі вядомыя выступленнямі ў атмасферных месцах у розных гарадах, гэтым разам гурт вырашыў даць эксклюзіўны канцэрт у прамым сэнсе слова на вышыні — на даху варшаўскага гатэля Chopin Boutique, піша Reform.by.

«Мы рыхтуем спецыяльную акустычную праграму, таксама вас чакаюць welcome drink ды закускі і, канечне, рамантычны захад сонца», — рэкламуюць свой ліпеньскі выхад да публікі выканаўцы такіх песен, як «Вікторыя», «Бывай», «1986», «Зямля», «Не памірай» ды іншыя.

«Морсы» ў лютым ладзілі кватэрнік на Дзень усіх закаханых у Варшаве, увесну бэнд гастраляваў у Кракаве і Беластоку.

Ліпеньскі канцэрт адбудзецца 7 ліпеня а 19-й гадзіне па адрасе вуліца Смольная, 14 (ul. Smolna 14). Квіткі можна набыць тут.

Чытайце таксама:

«Калі мы казалі «было б ідэальна працаваць у Еўрасаюзе», то мелі на ўвазе зусім не гэта». Вялікая гутарка з лідарам J:Морс Уладзімірам Пугачам

У Botanic Project выйшаў новы альбом

У Маладзечне адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу

Nashaniva.com