Пад Карэлічамі кіроўца пацягнуўся па ваду і перакуліў малакавоз
Днём 8 чэрвеня ў Карэліцкім раёне адбылася аўтааварыя пры даволі незвычайных абставінах.
09.06.2023 / 17:41
«Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Карэлічы кіраваў аўтамабілем ГАЗ, які перавозіць цыстэрну з малаком. У часе руху па дарозе з гравійным пакрыццём Райца — Цырын — Навасёлкі з боку вёскі Асташын кіроўца пацягнуўся па ваду і не даў рады кіраванню. У выніку аўтамабіль з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся і стаў на колы», — паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.
У выніку кіроўца з пераломам рабра шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.
Чытайце таксама:
У Магілёве жанчына правезла на капоце былога мужа ВІДЭА
Мінчук спаў у чужым аўто, а потым умудрыўся яго прадаць за 150 рублёў
На паркоўцы каля «Кароны» ў Мінску ў машыне два тыдні ляжаў труп