Галоўчанка: Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў

Прэм'ер-міністр Беларусі на сесіі Еўразійскага кангрэса распавёў пра супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС.

09.06.2023 / 15:45

Уладзімір Галоўчанка. Фота: БелТА

Нягледзячы на значны санкцыйны ціск, які адбіўся на чвэрці галін эканомікі Беларусі, Беларусі ўдалося адаптавацца да яго за шэсць месяцаў і выбудаваць антыкрызіснае кіраванне, заявіў прэм'ер.

Узаемадзеянне ў фарматах СНД і ЕАЭС дапамагло нівеляваць негатыўны эфект ад страты рынкаў экспарту ў недружалюбных краінах.

Таксама Галоўчанка акрэсліў асноўныя напрамкі сумеснай работы краін ЕАЭС, на якіх прапануецца засяродзіцца ў далейшым.

Сярод іх:

«Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў. Знаходзіць такія злабадзённыя і ўзаемавыгадныя рашэнні ўнутры саюза — гэта наш унутраны выклік, які мы можам пераадолець толькі праз кансалідацыю сумесных намаганняў. Наша сіла ў адзінстве мэт і траекторыі развіцця», — заявіў кіраўнік урада Беларусі.

Чытайце таксама:

Галоўчанка выпраменьвае аптымізм: санкцыі аказваюць прамы блакуючы ўплыў толькі на 25% эканомікі Беларусі

Галоўчанка распавёў, аб чым марыць больш за ўсё

Эканоміка перадусім — Наталля Качанава

Nashaniva.com