Эканоміка перадусім — Наталля Качанава

Нарада старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі сталіцы і адміністрацый раёнаў адбылася 9 чэрвеня.

09.06.2023 / 14:10

Падыходзіць да канца першае паўгоддзе, і мы пачынаем абмяркоўваць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выкананне прагнозных паказчыкаў, — звярнулася да ўдзельнікаў нарады Н. Качанава. — Раней мы казалі, што Мінск павінен сур'ёзна дадаць па ўсіх паказчыках. Эканоміка перадусім. Пра гэта кажа Лукашэнка. Калі будзе працаваць эканоміка, мы выканаем усе сацыяльныя гарантыі, што абяцалі людзям. Таму сёння я акцэнтую ўвагу на асноўных пытаннях, якія стаяць перад намі».

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што сталіцы неабходна сур'ёзна павялічыць аб'ёмы выпуску прадукцыі, якая запатрабавана і мае рынкі збыту не толькі ў краіне, але і за яе межамі — у Расіі і іншых краінах. У Мінску гэта прадукцыя МАЗа, МТЗ, ААТ «Камволь» і інш.

— Лёгкая прамысловасць летась прыкметна павялічыла экспартныя пастаўкі, запатрабавана і прадукцыя МАЗа, патрэбныя аўтобусы, — адзначыла Н. Качанава. — Таму сёння трэба павялічваць вытворчасць, ставіць адпаведную задачу прадпрыемствам. Сёння акно магчымасцяў вялікае, у гэтым няма ніякага сумневу.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю

Nashaniva.com