У ЗША пацвярджаюць поспехі Украіны ў раёне Бахмута, але ёсць і страты

Украінскія войскі сустрэлі большы, чым чакалася, супраціў з боку расійскіх войскаў пры спробе прарыву лініі абароны Расіі ў раёне Бахмута ў апошнія дні, але дасягнулі першых поспехаў. Пра гэта тэлеканалу CNN паведамілі два амерыканскія чыноўнікі, піша «Еўрапейская праўда».

08.06.2023 / 18:29

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Паводле звестак амерыканскага боку, украінскім войскам удалося выцесніць частку расійскіх сілаў на ўсходзе ў раёне Бахмута. Аднак расіяне, узброеныя супрацьтанкавымі ракетамі, гранатамётамі і мінамётамі, аказваюць «жорсткі супраціў».

Расійскія сілы ўкапаліся ў абарончыя лініі, якія ў некаторых месцах маюць глыбіню ў некалькі слаёў і ўсеяныя міннымі палямі, што, са слоў суразмоўцаў CNN, «нанесла значную шкоду ўкраінскай бранятэхніцы».

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў назваў страты «значнымі», удакладніўшы, што гаворка ідзе, у прыватнасці, пра бронетранспарцёры MRAP, якія далі Украіне ЗША.

У той жа час суразмоўцы CNN кажуць, што апошнія страты ўкраінскіх сіл не паўплываюць на больш маштабнае запланаванае ўкраінскае контрнаступленне.

«Амерыканскія і заходнія чыноўнікі даўно чакалі, што контрнаступленне зойме шмат часу і паставіць украінскі персанал і тэхніку, у тым ліку і сістэмы, якія пастаўляюцца Захадам, пад вялікую рызыку», — адзначае тэлеканал.

Чытайце таксама:

На Бахмуцкім напрамку УСУ перайшлі ў наступ — Мінабароны Украіны

Страты УСУ ў Бахмуце ў сем з паловай разоў меншыя, чым у расіян — Данілаў

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць

Nashaniva.com