Гомельскі «Спартак» будзе выпускаць шакалад са смакам колы
Гомельская фабрыка «Спартак» плануе павялічыць выпуск малочнага шакаладу з начынкамі, каб канкурыраваць на гэтым полі з заходнімі брэндамі.
08.06.2023 / 16:35
Фота: bestbelarus.by
Па словах спецыялісткі па выставачнай дзейнасці «Спартака» Дар'і Харлашкінай, сярод навінак, з якімі кандытары плануюць выйсці на рынак, шакалад з дадаткамі ў выглядзе папкорна, мармеладу, выбухной і салёнай карамелі, а таксама са смакам колы.
У гэтым годзе фабрыка ўжо пачала выпускаць горкі шакалад з малінай і здробненым фундукам, апельсінам, а таксама з лімонам і імбірам.
Лінія па вытворчасці тонкага пліткавага шакаладу з розным утрыманнем какава-прадуктаў адкрылася на «Спартаку» гэтай вясной.
У асноўным прадукцыю «Спартак» адпраўляе ў Расію, на якую прыпадае каля 70% аб'ёму экспартаваных прысмакаў.
Чытайце таксама:
У Беларусі ў продажы зноў з'явіліся славутыя нямецкія шакаладкі. Але не ўсе
Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?
У беларускія крамы вярнуліся жэлацінкі Haribo, але не тыя, што былі раней