На Падляшшы пройдзе фестываль беларускай традыцыі

Фестываль ладзіць фонд Tutaka. Гэта добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую і кулінарную спадчыну нашых продкаў. Глядзіце, якая будзе праграма, і прыязджайце!

08.06.2023 / 15:14

Гэта ўжо другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj, сёлета ён пройдзе 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту — фонд «Тутака» — вызначае Soncahraj як дэманстрацыю аўтэнтычнай беларускай народнай творчасці.

У нядаўнім інтэрв’ю Budzma.org сябра праграмнай Рады фонду «Тутака», журналіст Зміцер Косцін так вызначыў адметнасці Soncahraj-2023:

«Праз Soncahraj ужо другі год хочам прэзентаваць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша. Вельмі важным нам падаецца, каб пры нагодзе гэтага фестывалю адбывалася ўзаемнае пазнанне, вяртанне ў агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору, традыцыйнай культуры беларусаў Падляшша, якія ўжо 80 гадоў адрэзаныя мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома».

Паводле Змітра Косціна, канцэрты «сёлетняга Soncahraj будуць больш падобныя да такой гасціны, бяседы»: «Мы не хочам традыцыйных сцэн, не хочам, скажам так, тыповага ўспрымання канцэрту, мы хочам пляцоўку, дзе зможам танчыць, вакол якой можна паставіць сталы, прыйсці туды з кошыкам ежы, паслухаць, паназіраць і паўдзельнічаць у майстар-класах, якія будуць адбывацца».

Праграма Soncahraj-2023

9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных будуць спяваць і танчыць:

Будзе таксама:

Дата: 9 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ля будынка GOKSiR, Główna, 67, Дубічы Царкоўныя

10 чэрвеня, у суботу, фэст едзе у Саколі!

На супольную забаву запрашаюць:

  1. «Чырвоныя Шпількі»
  2. «Наўзаем»
  3. «Каляжанкі» (Беларусь)
  4. Капэла «Колісьнія» (Беларусь)

І вядома:

Дата: 10 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: пляцоўка CPL, Sokole, 59, Саколі

У наступную нядзелю, 18 чэрвеня, сустракаемся ў Цясным каля Супрасля.

На супольнай бяседзе зайграюць і заспяваюць:

І канешне:

Дата: 18 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ля вясковай святліцы, ul. Zielona, 3, Цяснэ

А тады 24 чэрвеня, у суботу, будуць святкаваць Купалле ў Бандарох!

Будзе вогнішча, вянкі, радасць, лета ды фінал Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ.

З 16:00 вас чакаюць майстар-класы:

У Вялікім Фінале прымуць удзел:

Можна ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

Дата: 24 чэрвеня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: на пляжы ў Бандарох

Уваход, вядома, вольны!

Nashaniva.com