Падчас саміту NATO ў Вільні вывесяць 33 тысячы ўкраінскіх сцягоў

Віленскі муніцыпалітэт далучаецца да ініцыятывы падтрымкі ўступлення Украіны ў Альянс. 7-11 ліпеня ў сталіцы Літвы вывесяць не менш за 33 000 украінскіх сцягоў. Гарадскія ўлады падкрэслілі, што іх купілі і развесяць за кошт арганізатараў. Да ініцыятывы заклікаюць далучыцца жыхароў і адміністратараў шматкватэрных дамоў, піша Delfi.

08.06.2023 / 11:38

Фота: «Наша Ніва»

Сталічная рада ўхваліла рэзалюцыю аб удзеле ў ініцыятыве «Падымаю сцяг за Украіну ў NATO», якую арганізуюць грамадскія арганізацыі «Моцныя разам» і Blue/Yellow.

11-12 ліпеня ў Вільні пройдзе саміт NATO, з'едуцца лідары Альянсу, тысячы журналістаў з усіх краін свету. Выбраная колькасць сцягоў сімвалічна — Украіна магла б стаць 33-м сябрам NATO.

«З пачатку вайны мы актыўна падтрымліваем Украіну. Мы хочам, каб наша падтрымка была бачная і падчас саміту NATO. Мы разумеем маштаб і важнасць гэтай сустрэчы ў кантэксце сусветных палітычных падзей, разумеем і магчымасць звярнуць яшчэ больш увагі свету на становішча ва Украіне і на яе жаданне стаць сябрам Альянсу», — сказаў мэр Вільні Валдас Бенкунскас.

Мэр заклікае жыхароў і адміністратараў шматкватэрных дамоў прыняць удзел у гэтай ініцыятыве. Ён падкрэсліў, што дадаткова ніякіх укладанняў не спатрэбіцца: пра ўсё паклапоцяцца арганізатары ініцыятывы.

Чытайце таксама:

Некаторыя сябры NATO могуць увесці войскі ва Украіну — былы генеральны сакратар

Літоўцы непакояцца, што Лукашэнка можа зноў выкарыстаць нелегальных мігрантаў падчас саміту NATO

Nashaniva.com