СК заявіў, што гаварыць пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК рана

Следчыя пакуль не маюць доступу да усёй пашкоджанай тэрыторыі. Магчыма, пад заваламі яшчэ ёсць людзі. 

07.06.2023 / 22:26

«Частка тэрыторыі яшчэ недаступная для паўнавартаснага агляду. Цяпер казаць пра дакладную колькасць пацярпелых і загінулых заўчасна», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.

Супрацоўнікі Следчага камітэта працуюць на месцы здарэння на тэрыторыі Светлагорскага ЦКК.

Следчыя дапытваюць інжынерна-тэхнічных работнікаў камбіната і кіраўнікоў, якія былі задзейнічаныя на вытворчасці. Адбіраецца дакументацыя, якая рэгламентуе правядзенне вытворчых і рамонтных работ, табелі працоўнага часу і іншая неабходная для следства дакументацыя.

Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Прынамсі тры чалавекі загінулі.

Nashaniva.com