У Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Раду БНР
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 2 ліпеня 2023 года (акурат ліпень пазначаны ў рашэнні КДБ).
07.06.2023 / 12:29
Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе, узначальвае Раду БНР з 1997 года
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапілі «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найстарэйшая беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя ў эміграцыі. Яе заснавалі ў лютым 1918 года ў Мінску. З 1920 года знаходзіцца ў эміграцыі.
У Раду цяпер уваходзяць 80 сяброў, якія прадстаўляюць беларускія арганізацыі з 15 краін: Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Кожныя два гады Рада БНР праводзіць сесіі, паміж якімі пастаянным дзейным органам застаецца Прэзідыум Рады. З 1997 года старшынёй Рады БНР застаецца Івонка Сурвіла.