Пад Рагачовам маршрутка з пасажырамі перавярнулася некалькі разоў — пяць чалавек у бальніцы

У Рагачоўскім раёне маршрутка з пасажырамі трапіла ў сур'ёзную аварыю, паведаміла МУС. Аварыя адбылася ў нядзелю, 4 чэрвеня, апоўдні.

04.06.2023 / 23:40

Маршрутка з людзьмі некалькі разоў перавярнулася. Фота: МУС

36-гадовы кіроўца маршруткі на 191-м кіламетры трасы М5 Мінск — Гомель не даў рады кіраванню. Ён выехаў у кювет, машына некалькі разоў перавярнулася.

Паведамляецца, што траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі кіроўца і чатыры пасажыры ва ўзросце ад 29 да 42 гадоў. Усе яны знаходзяцца ў шпіталі.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Кіроўца мінскага сэрвісу «Яндэкс.Таксі» ўрэзаўся ў МАЗ — той перакуліўся

Мінпрыроды ваюе з агароджай у Белавежскай пушчы. Чыноўнікі накіравалі зварот у Камітэт Канвенцыі Эспа

Nashaniva.com