На тэрыторыі парка «Вялікі камень» плануюць пабудаваць паліклініку з ухілам у традыцыйную кітайскую медыцыну
Цяпер, паводле слоў намесніка міністра Мінаховы здароўя Барыса Андрасюка, у Беларусі «актыўна развіваецца» традыцыйная кітайская медыцына, паведамляе «Позірк».
04.06.2023 / 19:42
«Уведзена пасада доктар-рэфлексатэрапеўт па традыцыйнай кітайскай медыцыне. Падрыхтаваны Мемарандум аб супрацоўніцтве з Дзяржкіраваннем [КНР] па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны», — заяўляе Андрасюк.
Акрамя таго, ідзе «прапрацоўка з кампаніяй «Джыфей» пытання стварэння» ў Беларусі вытворчасці лекавых прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў, антыдыябетычных прэпаратаў з прымяненнем біятэхналогій, а з кампаніяй «Сінафарм» «прапрацоўваецца магчымасць лакалізацыі вытворчасці шэрага лекавых прэпаратаў».
Таксама паведамляецца, што з кампаніяй ТАА «Новаэра Біятэх», якая ёсць рэзідэнтам парка «Вялікі камень», вядуцца перамовы па лакалізацыі вытворчасці прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны.
Чытайце таксама:
Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медустаноў «пад ключ»
Назіральная камісія не знайшла ніякіх парушэнняў у калоніі, дзе ўтрымлівалі Віктара Бабарыку