Кіроўца мінскага сэрвісу «Яндэкс.Таксі» ўрэзаўся ў МАЗ — той перакуліўся

Паводле папярэдняй інфармацыі, у нядзелю, 4 чэрвеня, каля 10 гадзін 27-гадовы кіроўца аўтамабіля «Kia» сэрвісу «Яндэкс.Таксі» на скрыжаванні вуліц Альшанскай і Мантажнікаў сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які рухаўся па галоўнай дарозе.

04.06.2023 / 18:30

Фота з месца здарэння

Апошні ад удару перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўцу аўтамабіля «Kia» даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Фота з месца здарэння

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.

Чытайце таксама:

Нецвярозая кіроўца ў Мінску ўляцела ў слуп так, што аўто перакулілася

У Індыі праз сутыкненне цягнікоў загінулі дзясяткі чалавек, сотні пацярпелі

Назіральная камісія не знайшла ніякіх парушэнняў у калоніі, дзе ўтрымлівалі Віктара Бабарыку

Nashaniva.com