Нецвярозая кіроўца ў Мінску ўляцела ў слуп так, што аўто перакулілася

Аварыя адбылася ў сталіцы 3 чэрвеня каля 6-й раніцы.

03.06.2023 / 13:28

Паводле папярэдняй інфармацыі, 41-гадовая кіроўца аўтамабіля Nissan недалёка ад будынка №177 па праспекце Незалежнасці не справілася з кіраваннем і наехала на асвятляльную мачту. Аўтамабіль перакуліўся, пра гэта паведамляе ДАІ Мінска.

Вынікі медагляду паказалі, што ў арганізме кіроўцы было 1,49 праміле алкаголю.

У ДТЗ абышлося без пацярпелых. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС Мінска.

Nashaniva.com