У Індыі праз сутыкненне цягнікоў загінулі дзясяткі чалавек, сотні пацярпелі

Пасажырскі цягнік сышоў з рэек і сутыкнуўся з грузавым побач з індыйскім горадам Баласор у 19:20 па мясцовым часе. Цягнік скіроўваўся з Калькуты ў Чэнай.

02.06.2023 / 21:00

BREAKING: Passenger train derails in eastern India, killing multiple people and injuring nearly 200 pic.twitter.com/nMBw9jb8K9

— BNO News (@BNONews) June 2, 2023

На месца здарэння прыбылі 50 машын хуткай дапамогі, медработнікі з суседніх гарадоў, больш за сотню членаў нацыянальных сіл па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Прычыны інцыдэнту расследуюць мясцовыя праваахоўныя органы.

Колькасць ахвяр дакладна невядомая. Называецца папярэдне, што загінулі 50 чалавек, больш за 350 пацярпелі. 

Nashaniva.com