У вайне з Украінай мы не саюзнік Расіі — Пашынян
Армянскі прэм'ер-міністр заявіў, што Арменія не саюзнік Расіі ў яе вайне супраць Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю чэшскаму тэлеканалу CNN Prima News яшчэ падчас візіту ў Чэхію 4 мая, але яно было апублікаванае толькі ў сераду і выкладзенае самім Пашынянам у чацвер у фэйсбуку.
02.06.2023 / 07:16
Нікол Пашынян на саміце Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў Кішынёве. 1 чэрвеня 2023 года. Фота з сайта «Радыё Азатуцюн».
«Пра гэта ніколі не казалася ўслых, але я думаю, што гэта відаць: у вайне з Украінай мы не саюзнік Расіі. І наша пачуццё ад гэтай вайны, ад гэтага канфлікту — неспакой, бо гэта наўпрост уплывае на ўсе нашы адносіны», — заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
«На Захадзе заўважаюць, што мы саюзнік Расіі, больш заўважаюць менавіта гэта. А ў Расіі бачаць, што мы ім не саюзнік у вайне з Украінай. І атрымліваецца, што мы нікому не саюзнік у гэтай сітуацыі, а значыць, уразлівыя. Здаецца, што ёсць спосаб лавіраваць паміж усімі гэтымі сутыкненнямі, але таксама праўда ў тым, што чым складанейшай становіцца сітуацыя, тым больш звужаецца магчымасць лавіравання. Мы лавіруем не таму, што ў нас няма меркавання аб сітуацыі, а таму, што ў нас, на жаль, занадта шмат клопатаў, што не дазваляе нам быць больш залучанымі ў развязванне іншых клопатаў», — адзначыў Пашынян, адказваючы на пытанне аб пазіцыі Арменіі што да расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У апошнія месяцы адносіны Расіі і Арменіі пагоршыліся з-за пазіцыі першай па Нагорна-карабахскім канфлікце.
Чытайце таксама:
Пашынян ляціць на Парад Перамогі ў Маскву
Спрабавалі выкрасці сына прэм'ер-міністра Арменіі
Арменія гатовая прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана