Навагрудак застаўся без вады: на цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя
1 чэрвеня ўвесь Навагрудак застаўся без вады. Прарыў водаправода адбыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай, піша мясцовая газета «Новае жыццё».
01.06.2023 / 20:32
Падача вады спыненая па ўсім горадзе, бо «вадавод цэнтральны, ён сілкуе ўвесь горад».
Намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц распавёў, што ў трубе дыяметрам 400 мм адбылося пашкоджанне сталёвага ўчастка, таму неабходны поўны дэмантаж участка трубы памерам 1,5 метра і замена яго на поліэтыленавы.
Паводле чыноўніка, работы ўскладняюцца тым, што труба знаходзіцца на глыбіні чатыры метры.
Вада жыхарам горада падвозіцца малакавозамі і цыстэрнай ЖКГ.
Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.