У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?

У базе Realt з'явілася цікавая аб'ява. Дом знаходзіцца ў Сёмкаўскім завулку побач з вадасховішчам Дразды і зялёнай зонай. Паблізу знаходзіцца бізнэс-цэнтр Helen&Valery Plaza, які ўвялі ў эксплуатацыю ў пачатку гэтага года, і Палац мастацкай гімнастыкі.

01.06.2023 / 16:02

У катэджы каля 300 «квадратаў» агульнай плошчы, 200 — жылыя. Гэта ўсё адзін паверх. 

Дом пабудавалі ў 2023 годзе, і ён цалкам гатовы да пражывання. У аздабленні дома выкарыстана дэкаратыўная тынкоўка Ottocento Oikos, амерыканская фарба Benjomin Moore, італьянская плітка і мэбля элітнага італьянскага брэнда Visionnaire. 

У аб'яве мала інфармацыі пра аб'ект, таму застаецца толькі разглядаць фатаграфіі.

У гасцінай, сумешчанай з кухняй, панарамныя вокны і вельмі высокія столі.

На здымках можна разгледзець як мінімум два санвузлы. У іх устаноўлены ванны. Ёсць вялікія вокны.

Так выглядае спальня.

Яшчэ адзін пакой пакуль што без мэблі.

У маналітна-каркасным доме цэнтральнае ацяпленне, электразабеспячэнне, водаправод і каналізацыя. Участак — 15 сотак. 

Ёсць відэаназіранне і сістэма «разумны дом».

За дом просяць каля 3 млн даляраў. 

Чытайце таксама:

Пад Мінскам прадаецца стыльная дача з бруса і з інтэр'ерам, як у Pinterest. Цана — як у двухпакаёўкі

У цэнтры Мінска прадаюць хату, якой больш за 100 гадоў 

У доме для эліты БССР у Мінску прадаюць кватэру — там захавалася нават савецкае бідэ

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Nashaniva.com