Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужб СНД адзначыўся рэзананснай заявай. Ён фактычна пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах, калі ва Украіне не было арміі, і абвінаваціў Захад, што ён зрабіў Украіну здольнай абараніць сябе.

01.06.2023 / 11:44

Яго словы прыводзіць БелТА.

Лукашэнка стаў абвінавачваць украінскае кіраўніцтва ў тым, што яно не карысталася варыянтамі «жыць мірна».

«Але ні былыя [прэзідэнты] Януковіч, Парашэнка, ні цяперашні Зяленскі гэтым не скарысталіся. Чаму не скарысталіся? Яны што, хацелі вайны? Не. Іх проста штурхалі да гэтага. Знайшлі болевыя месцы, дзе можна было націснуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

А пасля заявіў:

«Адзіная, напэўна, наша памылка, што мы не вырашылі гэтае пытанне ў 2014-2015 гадах, калі не было ні войска ва Украіны, ні гатоўнасці… Усё хацелі мірна неяк урэгуляваць. А яны за гэты час стваралі баяздольныя Узброеныя сілы».

Абвінаваціў таксама Еўропу:

«Яны адкрыта прызналіся, што рабілі ўсё, каб падрыхтаваць Украіну да вайны з Расіяй».

Nashaniva.com