Маўрынью кінуў медаль на трыбуны пасля паразы ў фінале Лігі Еўропы ВІДЭА
Сёння ноччу ў фінале Лігі Еўропы «Рома» Жазэ Маўрынью прайграла «Севільі» ў серыі пенальці 1:4 (асноўны час — 1:1).
01.06.2023 / 10:09
Пасля завяршэння паядынку Жазэ Маўрынью атрымаў сярэбраны медаль турніру. Аднак Асаблівы вырашыў не пакідаць яго сабе.
Калі Жазэ вяртаўся з узнагароджання, ён кінуў медаль маладому заўзятару. Той быў шчаслівы.
Цікавы факт. «Севілья» ў фінале еўракубкаў ні разу не прайграла. Гэта сёмая перамога клуба. Да ўчарашняга дня Маўрынью, калі дабіраўся да фіналу еўракубкаў («Порту», «Інтэр», «МанЮнайтэд»), таксама ні разу не прайграваў. Але ўчора першы раз прайграў.
Чытайце таксама: