Тадэвуш Кандрусевіч паедзе маліцца ў Расію

У пачатку чэрвеня арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч збіраецца наведаць Санкт-Пецярбург, каб паўдзельнічаць у юбілейных урачыстасцях у храме, які ён сам асвячаў 25 гадоў таму, паведамляе Katolik.life. 

30.05.2023 / 19:15

У нядзелю 4 чэрвеня, на дзень Святой Тройцы, у саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санкт-Пецярбургу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыць святую імшу, гаворыцца ў парафіяльных аб'явах.

Менавіта гэты заслужаны беларускі іерарх 25 гадоў таму, 24 мая 1998 года, асвячаў пецярбургскі каталіцкі сабор пасля яго вяртання вернікам. У той час ён служыў Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі.

Старадаўні храм быў зачынены камуністамі ў 1930 годзе, і толькі ў 1995 годзе дзяржава вярнула касцёл парафіі. Аднаўленчыя работы ішлі два гады.

Чытайце таксама:

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

У Магілёве прыбралі помнік Папу Яну Паўлу II. Але часова — толькі для рэстаўрацыі

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Nashaniva.com