На волю выйшлі палітвязні Андрэй Шаўчук і Аляксандр Шаўцоў
Яны адбывалі пакаранне ў віцебскай калоніі №3.
30.05.2023 / 10:25
Андрэй — удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). 22 сакавіка 2021 года суд Жлобіна вынес прысуд Андрэю — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аляксандр — жыхар Жлобіна, якога затрымалі 4 лютага 2021 года за падзеі жніўня 2020-га. Яго абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). 2 красавіка 2021 года яго асудзілі да 2,5 года калоніі.
Тэрміны палітвязні адбывалі ў віцебскай калоніі № 3, адкуль выйшлі на волю 27 мая, як паведамляе «Гомельская вясна». У зняволенні Шаўчук адбыў 2 гады, 4 месяцы і 1 дзень, а Шаўцоў — 2 гады, 3 месяцы і 23 дні.
Чытайце таксама: