Выйшла на волю Ірына Прыгава
Адбыла пакаранне валанцёрка, якая насіла перадачы ў СІЗА Брэста.
30.05.2023 / 09:21
Ірына Прыгава — 57-гадовая жыхарка Брэста. Была асуджана да 1 года 6 месяцаў калоніі за развешванне бчб-сцяжкоў, жоўта-блакітных стужак, а таксама пратэсныя ды антываенныя надпісы на будынках.
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», днямі жанчына выйшла з гомельскай жаночай калоніі. Яна цалкам адбыла пакаранне.