Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

29-гадовы галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка можа нават памерцi, бо атрымаў вельмi цяжкую траўму ў нефутбольных абставiнах, пра гэта паведамляе «Трыбуна».

29.05.2023 / 23:21

Трагедыя адбылася ў нядзелю, на наступны дзень пасля выязнога матча парыжан са «Страсбургам» (1:1) у перадапошнім туры Лігі 1. Па вынiках гэтай сустрэчы «ПСЖ» афiцыйна аформiў чэмпiёнства ў французскім чэмпіянаце.

Пасля матча Рыка, які правёў усю гульню на лаве запасных, атрымаў дазвол ад клуба з'ездзіць у родную Іспанію. Серхіа планаваў правесці нядзелю з сям'ёй і сябрамі, у прыватнасці, наведаць набажэнства ў пасёлку Эль-Росіа на поўдні краіны, які вядомы як цэнтр паломніцтва каталікоў.

Спачатку іспанскія медыя пісалi, што там Рыка здзейснiў конную прагулку, але яго скiнуў конь. Пасля сваякi Cерхiа далi iншую iнфармацыю: Рыка iшоў да храма, але з запрэжкi побач вырваўся конь i пабег проста на гульца.

У кожным разе Серхіа быў атакаваны канём i атрымаў некалькі ўдараў капытом. Вынiкi гэтага могуць быць катастрафiчнымi. Футбалiста тэрмiнова транспартавалi на верталёце ў лякарню ў Севільі, там ацанілі стан як цяжкі.

Па інфармацыі выдання СОРЕ, у 29-гадовага гульца адбылося кровазліццё ў мозг.

Nashaniva.com