«Лапата і да вас даляціць». Спявак, які выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, пакрыўдзіўся на жарты ў ютубе

Блогеры Глеб Сямёнаў і Іван Прус вядуць іранічнае ютуб-шоу «О(б)суждаем». Яны часта абмяркоўваюць беларускую эстраду, што не ўсім героям падабаецца. Спявак Дзмітрый Азаранка, які праславіўся ў інтэрнэце песняй «Беларуская жонка» (словы да яе напісала Ганна Лукашэнка), пакрыўдзіўся і запісаў зварот у адказ.

27.05.2023 / 19:45

Скрыншот «Беларусь 4»

Хлопцаў ён параўнаў з дварнякамі.

«Ёсць такія блогеры, дварнякі, якія хуценька звінцілі, збеглі за мяжу і там дазваляюць адкрываць сабе рот, гаўкаць на ўсіх, зневажаць не толькі мяне, але і нашага любімага прэзідэнта, нашых найлепшых, добрых, цудоўных артыстаў у Беларусі. Зручна гаўкаць за мяжой, але давайце, прыедзьце сюды, зрабіце інтэрв'ю», — звярнуўся Азаранка.

@azarenkoofficial Дворняшки закройте рот! @куку орг @о(б)суждаем #ДмитрийАзаренко #Белорусскаяжена #рек #рекомендации #Беларусь #хитбеларуси #хит #песнягода #новое #рекомендации #топ #новости #новостибеларуси #Азаренко #хочуврек ♬ оригинальный звук - azarenkoofficial

Разумеючы, што блогераў могуць пасадзіць, калі б яны вярнуліся ў Беларусь, дадаў, што яму асабліва цікава, «куды іх паселяць».

«Хутка лапата і да вас даляціць і так трэсне добра па галаве, што, напэўна, ніякі доктар не дапаможа», — стаў пагражаць спявак лукашэнкаўскай эстрады.

А на заканчэнне сказаў пра ютуб-шоу блогераў: «Сорамна, не смешна».

Раней на хлопцаў за жарты ў эфіры навялі псоту спявачкі сёстры Груздзевы.

Чытайце таксама:

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

Сёстры Груздзевы паабяцалі навесці псоту на двух журналістаў

Сёстры Груздзевы ўбраліся ў Беларусь і Расію ФОТАФАКТ

Nashaniva.com