«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт хакейнага мінскага «Дынама» і апублікавалі там некралогі па Лукашэнку
На галоўнай старонцы сайта клуба можна было пабачыць розныя варыяцыі некралогаў па палітыку, які персанальна ўвасабляе цяперашні кіроўны рэжым у Беларусі.
26.05.2023 / 22:32
«Зламалі любімую цацку дыктатара. Каб нагадаць прыкарытнікам, здраднікам народа і гандлярам сумленнем, што тыран не вечны… Рэжым загіне без правадыра. Краіна і беларускі народ працягнуць жыць і пасля яго смерці», — гаворыцца ў заяве «Кіберпартызанаў».
Цяпер доступу да ўзламанага сайта няма.
Чытайце таксама:
«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі
«Злівы» з Раскамнагляда. Майдан ва Украіне і пратэсты ў Казахстане вачыма Масквы