Кітайская кампанія папрасіла супрацоўніц пайсці ў дэкрэт па чарзе
На адным дзяржаўным прадпрыемстве ў Кітаі 27-гадовая дзяўчына і дзве 37-гадовыя жанчыны пачалі планаваць цяжарнасць адначасова. Кіраўніцтва кампаніі даведалася пра гэта і арганізавала нараду, па выніку якой да жанчын звярнуліся з незвычайнай просьбай: скласці графік і «зацяжарыць па чарзе».
26.05.2023 / 16:06
Фота: SCMP composite
Адзін з дырэктараў патлумачыў, што фірма не зможа даць рады недахопу персаналу, калі яны пойдуць у дэкрэтны адпачынак адначасова.
Летась колькасць насельніцтва ў Кітаі ўпершыню за апошнія 60 гадоў скарацілася. Пасля гэтага ўлады Кітая пачалі здымаць абмежаванні на нараджэнне дзяцей. У прыватнасці, правінцыя Сычуань дазволіла заводзіць дзяцей нежанатым парам.
Чытайце таксама:
Устань і ідзі. Кампанія Ілана Маска пачне выпрабаванні мазгавых імплантаў на людзях
У каментах у Instagram можа адбыцца перадазіроўка GIF-файламі