Трохбаковыя перамовы Пуціна, Пашыняна і Аліева ў Маскве доўжыліся 20 хвілін

У Маскве 25 мая прайшлі перамовы прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Удзельнічаў і Пуцін.

25.05.2023 / 23:08

Абед падчас саміту ЕАЭС у Маскве. Фота: «Пул першага»

Да гэтага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагутарыў з імі паасобку. Па выніках сустрэч Пуцін заявіў, што звязаныя з армяна-азербайджанскім урэгуляваннем пытанні «пераадольныя, яны чыста тэхнічныя», піша РБК.

Трохбаковыя перамовы доўжыліся 20 хвілін.

Пуцін таксама анансаваў сустрэчу віцэ-прэм'ераў Арменіі, Азербайджана і Расіі для таго, каб зняць «незачышчаныя» пытанні.

Пашынян заяўляў, што Арменія і Азербайджан дамовіліся аб узаемным прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці адно аднаго.

Nashaniva.com