Памерла маці Дзмітрыя Завадскага
Вольгі Завадскай, маці зніклага ў 2000 годзе аператара Дзмітрыя Завадскага, не стала сёння.
25.05.2023 / 20:36
Апошні год Вольга была прыкаваная да ложка праз хваробы: анкалогія (пухліна галаўнога мозгу), цукроўка, пакрысе адмаўлялі рукі і ногі. Яна прайшла нейкалькі курсаў хіміятэрапіі, але два гады таму адмовілася ад яе.
Летась яна атрымала першую групу інваліднасці.
Пра смерць Вольгі паведамілі яе блізкія ў фэйсбуку.
Дзмітрый Завадскі, які калісьці быў асабістым тэлеаператарам Лукашэнкі, але пасля сышоў, знік 7 ліпеня 2000 года. Цела яго так і не знайшлі.