У Полацку затрымалі ўніяцкага святара і 77-гадовую жанчыну

У Полацку і Наваполацку сёння працягваюцца затрыманні.

25.05.2023 / 13:19

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Полацку затрыманы ўніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў. У яго канфіскаваная тэхніка.

Таксама ў Наваполацку затрыманая 77-гадовая Галіна Іванаўна Захаркіна. Жанчына — кандыдат гістарычных навук, яна былая загадчыца кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Nashaniva.com