Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце арганізавалі прагляд дакументальнага фільма «Забойная пасылка» і «актуальнага інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам «На волю з чыстым сумленнем?» з наступным аналізам прагледжаных відэаролікаў», як паведамляе навучальная ўстанова ў сацыяльных сетках.
25.05.2023 / 11:47
У БарДУ студэнтаў прымусілі глядзець прапагандысцкія фільмы. Усе фота: news.barsu / vk.com
Запрошанымі спікерамі на абмеркаванні выступілі начальнік аддзела крымінальнага вышуку ГАУС Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта падпалкоўнік міліцыі Генадзь Валуй і старшы оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ГАУС Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта маёр міліцыі Мікіта Абрамовіч, паведамляе БарДУ.
Чытайце таксама:
Дзяцей у школах прымушаюць глядзець фільм «Забойная пасылка»
«Якія там пытанні задаюць?» Ідэолагі звярнулі ўвагу на «Мазгабойню»
«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны