Украіна расследуе дачыненне Беларусі да прымусовага вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый

Па факце «прымусовай перавозкі / дэпартацыі больш за 19 тысяч дзяцей» з акупаваных рэгіёнаў ва Украіне распачалі крымінальную вытворчасць, паведаміў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

24.05.2023 / 14:59

Фота: AP

Дзяцей вывезлі з наступных абласцей:

— Данецкай,
— Луганскай;
— Запарожскай;
— Херсонскай;
— Харкаўскай.

«Факт і абставіны вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў так званыя аздараўленчыя лагеры на тэрыторыі Беларусі цяпер расследуюцца ва ўказанай крымінальнай вытворчасці», — адзначылі ў офісе генпракурора.

Заява Украіны аб дэпартацыі дзяцей стала адказам на паведамленне апазіцыі Беларусі аб тым, што 2150 непаўналетніх, у тым ліку дзяцей-сірот ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў, вывезлі ў так званыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі.

Дзяцей маглі размясціць у двух беларускіх санаторыях: «Залатыя пяскі» ў Гомельскай вобласці і санаторна-курортным лагеры «Астрашыцкі Гарадок», — дадаюць у офісе генпракурора.

Перадача дзяцей у іншую краіну была незаконнай і парушала Жэнеўскія канвенцыі і Статут МКС.

З падкантрольных РФ тэрыторый Украіны дзяцей аўтобусам даставілі ў Расію, а затым цягніком везлі ў Беларусь.

«Лукашэнка асабіста аддаў загад аб перадачы дзяцей-сірот у Беларусь і спрыяў іх прыезду фінансавай і арганізацыйнай падтрымкай», — дадаюць у офісе Генпракуратуры.

Выпадкі незаконнага перамяшчэння Расіяй 164 украінскіх дзяцей ва ўзросце 4—18 гадоў прызнала незалежная Міжнародная камісія па расследаванні парушэнняў ва Украіне ААН.

Чытайце таксама:

Некалькі краін ЕС пагадзілася звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць

Nashaniva.com