Стала вядома, колькі візаў выдалі беларусам за мінулы год краіны Еўрасаюза
Еўракамісія апублікавала звесткі аб выдачы віз у 2022 годзе. Аказалася, што за мінулы год у консульствах краін Еўрасаюза ў Беларусі візы атрымалі 118 523 чалавекі, пры гэтым было 2292 адмовы. Для параўнання: па выніках 2021 года ў Беларусі выдадзена 57 485 шэнгенскіх віз, адмоваў было 656, піша Office Life.
23.05.2023 / 16:39
Статыстыка ўлічвае не толькі беларусаў, але і тых, у каго ёсць дазвол на пастаяннае ці часовае жыхарства. Таксама яна ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя).
Больш за ўсё віз у 2022 годзе выдаў консульскі аддзел пасольства Італіі — 36 127. З іх шматразовых — 28 104, адмоў — 284.
Пасольства Германіі ў Мінску выдала 26 667 віз, з іх шматразовых — 23 240, адмоў — 638.
Пасольства Венгрыі выдала 13 264 візы, з іх шматразовых — 11 076, адмоў — 204.
Пасольства Францыі выдала 8818 віз, з іх шматразовых — 7396, адмоў — 53.
Пасольства Славакіі выдала 2175 віз, з іх шматразовых — 1032, адмоў — 32.
Пасольства Чэхіі выдала 1028 віз, з іх шматразовых — 696, адмоў — 6.
Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне выдала 8392 візы, з іх шматразовых — 7736, адмоў — 261. Польскае консульства ў Брэсце выдала 4653 візы, з іх шматразовых — 4245, адмоў — 182. Амбасада Польшчы ў Мінску выдала 4232 візы, з іх шматразовых — 3644, адмоў — 157.
Літва выдала 6106 віз (шматразовых — 5882, адмоў — 12), Латвія — 4129 віз (шматразовых — 3837, адмоў — 295), Эстонія — 2932 візы (шматразовых — 2637, адмоў — 168).
Чытайце таксама:
Пасольства Германіі памяняла парадак падачы дакументаў на шэнгенскую візу