Журналісту Дзмітрыю Семчанку прысуд пакінулі без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію
Журналіста пасадзілі на тры гады ў калонію.
23.05.2023 / 12:12
Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА
Дзмiтрый — журналіст і тэлевядучы, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі, нагадвае «Вясна».
У Вярхоўным судзе 23 мая разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.
Пакуль адрас для падтрымкі стары: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка.
Чытайце таксама:
Былому кіраўніку лукашэнкаўскага пулу Дзмітрыю Семчанку далі тры гады калоніі