Упершыню Беларусь запусціла авіярэйс за Палярнае кола
Авіякампанія «Белавія» ў аўторак, 23 мая, запусціла першы рэйс з Мінска ў Мурманск. Да гэтага самалёты беларускага перавозчыка яшчэ не лёталі ў Запаляр'е.
23.05.2023 / 10:31
Першы рэйс адправіўся з Мінска ў 10:15, ён прыляціць у Мурманск у 13:00. У гонар адкрыцця новага маршруту пасажырам у мінскім аэрапорце раздавалі падарункі, піша «Спутнік».
Лётаць у Мурманск лайнеры «Белавія» — а гэта паветраныя судны Embraer 195 — будуць па аўторках, зваротныя рэйсы будуць выконвацца ў гэты ж дзень: вылет са сталіцы расійскай Арктыкі запланаваны на 14:00, а прылёт у Мінск — на 16:40.
У авіякампаніі разлічваюць, што маршрут у Мурманск стане запатрабаваным не толькі з боку турыстаў, якія хочуць на свае вочы паглядзець на паўночнае ззянне, але і ў прадстаўнікоў бізнэсу, паколькі гэты горад вядомы як буйны прамысловы вузел, асабліва ў плане здабычы рыбы і яе перапрацоўкі.
Тым часам сёння роўна два гады з моманту прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Вільня — Афіны, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Як вынік, беларускім самалётам было забаронена лётаць у іншыя краіны Еўропы, а еўрапейскія авіякампаніі сталі аблятаць Беларусь.
Чытайце таксама:
Значна павялічыліся тарыфы на паслугі аэрапортаў, падаражэюць і квіткі
Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу
Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю